Вучні 5 класа наведалі Музей гісторыі горада Гомеля

Дата: 5 ноября 2025 в 20:47
11 просмотров

Сёння вучні 5 класа наведалі Музей гісторыі горада Гомеля

▶️Сёння нашы пяцікласнікі здзейснілі пазнавальную экскурсію ў Музей гісторыі горада Гомеля. 
✅Падчас наведвання дзеці даведаліся шмат цікавага пра мінулае роднага краю, пазнаёміліся з экспанатамі, якія адлюстроўваюць жыццё і развіццё Гомеля на розных этапах яго гісторыі.
✅Экскурсія прайшла ў цёплай і захапляльнай атмасферы. Вучні з цікавасцю слухалі аповед экскурсавода, задавалі пытанні і актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаваннях.
✅ Асаблівую ўвагу прыцягнулі старажытныя прадметы побыту, дакументы і фотаздымкі, што дазволіла дзецям глыбей адчуць сувязь з гісторыяй роднага горада.
✅Такія мерапрыемствы спрыяюць фарміраванню патрыятызму, пашырэнню кругагляду і любові да сваёй малой радзімы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.