04.11.2025 лагер "Сузор'е"

Дата: 5 ноября 2025 в 20:48
13 просмотров

Сённяшні дзень у лагеры быў насычаны цікавымі падзеямі і карыснай інфармацыяй.
Раніцай вучні наведалі кінатэатр «Кастрычнік», дзе паглядзелі пазнавальны фільм, які не толькі забаўляў, але і даў нагоду для абмеркавання важных жыццёвых каштоўнасцяў. А  таксама прынялі ўдзел у гульнявой праграме разам з супрацоўнікамі МНС. 
 Падчас сустрэчы з супрауоўнікам ОСВОД дзеці паўтарылі правілы бяспекі на вадзе, як паводзіць сябе на пляжы і што рабіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Дзеці з цікавасцю слухалі і задавалі пытанні.
 Пасля абеду адбылася сустрэча з прадстаўнікамі Гомельскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Яны правялі гутарку на тэму здаровага харчавання, расказалі пра карысныя і шкодныя прадукты, а таксама пра тое, як сфарміраваць правільны рацыён. Дзеці даведаліся шмат новага і паабяцалі сачыць за сваім харчаваннем.
Дзень прайшоў цікава і плённа. Выхаванцы лагера не толькі адпачылі, але і атрымалі важныя веды, якія спатрэбяцца ў паўсядзённым жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.