У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Свет кнігі»

Дата: 5 ноября 2025 в 20:55
11 просмотров

У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У. І. Леніна адбылося ўрачыстае мерапрыемства «Свет кнігі», прысвечанае цудоўнаму свету чытання. Яго сапраўднай зоркай стаў вучань нашай гімназіі Уладзіслаў Васількоў 
Менавіта яму выпаў гонар выканаць ролю вялікага беларускага першадрукара і асветніка Францыска Скарыны падчас урачыстага ўручэння чытацкіх квіткоў новым чытачам. Уладзіслаў цалкам пераўвасобіўся ў вобраз гістарычнай  асобы, данесучы да прысутных ідэю Скарыны пра тое, што «кнігі – гэта рэкі, якія напояюць сусвет, крыніцы мудрасці»

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.