У час восеньскіх канікул вучні 11-га класа нашай гімназіі сталі ўдзельнікамі адукацыйнага праекта «Стань студэнтам на адзін дзень»

Дата: 5 ноября 2025 в 20:57
11 просмотров

 У час восеньскіх канікул вучні 11-га класа нашай гімназіі сталі ўдзельнікамі адукацыйнага праекта «Стань студэнтам на адзін дзень». Яго на базе біялагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны арганізавалі для будучых абітурыентаў 
Старшакласнікі змаглі пагрузіцца ў сапраўднае студэнцкае жыццё: пасядзелі за партамі у аўдыторыях, пазнаёміліся з выкладчыкамі і вучэбнай праграмай факультэта. Ім выпаў шанец паспрабаваць сябе ў ролі біёлагаў-даследчыкаў – у лабараторыях універсітэта, пазнаёміліся з сучасным абсталяваннем і паўдзельнічалі ў правядзенні нескладаных эксперыментаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.