05.11. лагер "Сузор'е"

Дата: 5 ноября 2025 в 21:15
13 просмотров

 У лагеры прайшоў насычаны і цікавы дзень! 
Разам з гімназічным бібліятэкарам дзеці акунуліся ў чароўную атмасферу падчас мерапрыемства «Казачны свет». Кожны змог адчуць сябе героем любімай казкі.
Прагулка на свежым паветры падарыла добры настрой і энергію на ўвесь дзень.
✅ Першы атрад наведаў Музей гісторыі чыгункі, дзе пазнаёміўся з цікавымі экспанатамі і даведаўся шмат новага пра развіццё транспарту.
✅ У другім атрадзе адбылося касмічнае падарожжа ў краіну «Не хварэй-ка!», дзе дзеці вывучалі асновы здаровага ладу жыцця ў гульнявой форме.
А таксама выхаванцы другога атрада наведалі філіял №2 ДУ «Сетка публічных бібліятэк г. Гомеля», дзе прынялі удзел у творчым майстар-класе.
Завяршыўся дзень сустрэчай з прадстаўнікамі ІСН, падчас якой абмяркоўвалі важныя пытанні бяспекі і паводзін.
 Дзень прайшоў ярка, пазнавальна і натхняльна!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.