Экскурсія ў мінулае: наведванне Дварца Румянцавых і Паскевічаў

Дата: 7 ноября 2025 в 20:41
16 просмотров

 Экскурсія ў мінулае: наведванне Дварца Румянцавых і Паскевічаў

▶️Гімназісты здзейснілі захапляльнае падарожжа ў гісторыю, наведаўшы Дварэц Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі. Гэта месца ўразіла сваёй веліччу, эстэтыкай і духоўнай глыбінёй.

✅З першых хвілін вучні апынуліся ў асаблівай атмасферы, дзе забываешся пра сучаснасць. Выстаўкі, што размешчаны ў залах палаца, захапілі сваёй разнастайнасцю і гістарычнай каштоўнасцю:

•  Карціны і старадаўнія фотаздымкі перанеслі дзяцей у эпоху XVIII–XX стагоддзяў.
•  Бібліятэка Румянцавых — сапраўдны скарб ведаў, які ўражвае сваім аб’ёмам і духам асветніцтва.
•  Інтэр’еры палаца, багатыя на дэталі і эстэтыку, дазволілі адчуць сябе гасцямі мінулага.


Рэбята цалкам пагрузіліся ў атмасферу даўніх часоў, з цікавасцю слухалі экскурсавода, разглядалі экспанаты і абмяркоўвалі ўбачанае. Гэтая экскурсія стала не толькі адукацыйнай, але і эмацыйна насычанай падзеяй, якая пакінула глыбокі след у сэрцах вучняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.