Педагагічны кансіліум, прысвечаны падвядзенню вынікаў першай  чвэрці і аналізу працэсу адаптацыі вучняў 5-х класаў да новай ступені адукацыі

Дата: 7 ноября 2025 в 20:46
19 просмотров

 Аб выніках адаптацыі пяцікласнікаў: настаўніцкі кансіліум па выніках першай чвэрці
✅ У перыяд восеньскіх канікул  адбыўся педагагічны кансіліум, прысвечаны падвядзенню вынікаў першай  чвэрці і аналізу працэсу адаптацыі вучняў 5-х класаў да новай ступені адукацыі 
Класныя кіраўнікі 5-х класаў прадставілі поўную карціну сацыяльна-псіхалагічнага клімату ў новых вучнёўскіх калектывах. Настаўнікі-прадметнікі падзяліліся назіраннямі за вучэбнай актыўнасцю, самастойнасцю і ўменнем арганізоўваць сваю працу.
Па выніках абмеркавання распрацаваны шэраг мер, накіраваных на далейшую падтрымку пяцікласнікаў, у тым ліку індывідуальныя кансультацыі, сумесныя мерапрыемствы і псіхалагічнае суправаджэнне 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.