Дыялогавая пляцоўка «Сімвалы нашай Радзімы»

Дата: 16 ноября 2025 в 21:23
13 просмотров

Сёння гімназія 36 г.Гомеля мела гонар прымаць высокапаважаных гасцей — Путято Артура Уладзіміравіча, старшыню абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь», дэпутата Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання, рэктара Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя П. О. Сухога, доктара тэхнічных навук, дацэнта, а таксама Мамрукову Наталлю Людзвігаўну, намесніка старшыні Гомельскай абласной арганізацыі РГА «Белая Русь».

 Для самых маленькіх навучэнцаў — першакласнікаў — быў арганізаваны ўрок на тэму «Сімвалы нашай Радзімы». 

Занятак прайшоў у фармаце дыялогавай пляцоўкі, дзе дзеці з задавальненнем дзяліліся ведамі пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Пачалося мерапрыемства з выканання аднаго з галоўных сімвалаў краіны — Дзяржаўнага гімна.

 Асобную ўвагу прыцягнула выступленне каманды Юных Сяброў Міліцыі гімназіі. У межах праекта «Роўны навучае роўнага» яны расказалі пра важнасць любові да Радзімы, яе абароны і павагі да дзяржаўных каштоўнасцей.

 Пачэсныя госці таксама паразмаўлялі з першакласнікамі, падзяліліся цёплымі словамі і падарылі дзецям кнігі — як сімвал падтрымкі і натхнення на шляху да ведаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.