Бацькоўскі сход

Дата: 23 ноября 2025 в 11:19
20 просмотров

У гімназіі прайшло першы бацькоўскі сход у межах цыкла бацькоўскіх сходаў. ✅На сустрэчы прысутнічаў урач акушэр-гінеколаг, які выступіў перад бацькамі.

✅Спецыяліст падрабязна распавёў пра значэнне прафілактычных прыгівівак ад ВПЧ, іх ролю ў захаванні здароўя і папярэджанні небяспечных захворванняў. Асноўная ўвага была нададзена пытанням бяспекі і эфектыўнасці вакцынацыі, а таксама важнасці фарміравання адказных адносін да ўласнага здароўя.

✅Сход прайшоў у дзелавой і адкрытай атмасферы, бацькі мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы. Гэтая сустрэча стала важным этапам у цыкле бацькоўскіх сходаў, накіраваных на ўмацаванне супрацоўніцтва паміж школай, бацькамі і медыцынскімі спецыялістамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.