Перад бацькамі вучняў 5-х класаў выступіла педагог-псіхолаг Дасько Таццяна Віктараўна

Дата: 23 ноября 2025 в 13:25
14 просмотров

Сёння перад бацькамі вучняў 5-х класаў выступіла педагог-псіхолаг Дасько Таццяна Віктараўна. У сваім выступленні яна закранула важную тэму адаптацыі пяцікласнікаў да новых умоў навучання.

✅Псіхолаг падкрэсліла, што пераход з пачатковай школы ў сярэднюю з’яўляецца адказным этапам у жыцці дзіцяці, які патрабуе падтрымкі як з боку педагогаў, так і з боку бацькоў. Бацькам былі дадзеныя рэкамендацыі па стварэнні спрыяльнай атмасферы дома, фарміраванні станоўчай матывацыі да вучобы і развіцці навыкаў самастойнасці.

✅Сустрэча прайшла ў адкрытым фармаце: бацькі мелі магчымасць задаваць пытанні і атрымліваць прафесійныя парады. Атмасфера была добразычлівай і садзейнічала канструктыўнаму дыялогу паміж школай і сям’ёй.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.