На бацькоўскія сходы ў гімназіі завітаў інспектар ІДН Яруціч Сяргей Фёдаравіч

Дата: 23 ноября 2025 в 13:28, Обновлено 23 ноября 2025 в 13:46
14 просмотров

На бацькоўскія сходы ў гімназіі завітаў інспектар ІДН Яруціч Сяргей Фёдаравіч. У сваім выступленні ён пазнаёміў бацькоў з актуальнымі праблемамі, якія датычацца падлеткаў, і падрабязна распавёў пра магчымыя наступствы, звязаныя з такімі небяспечнымі з’явамі, як руфінг, сталкерства, дыгерства і экстрэмізм.

✅Асноўная ўвага была нададзена пытанням бяспекі, адказнасці і прафілактыкі падобных паводзін. Інспектар падкрэсліў важнасць супрацоўніцтва школы і сям’і ў фарміраванні правільных жыццёвых арыенціраў у дзяцей.

✅Сустрэча прайшла ў дзелавой атмасферы, бацькі мелі магчымасць задаць пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы, што садзейнічала больш глыбокаму разуменню праблемы і шляхоў яе вырашэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.