Віцебскі піянерскі злёт «Падарожнічаем разам з БРПА»

Дата: 23 ноября 2025 в 13:50, Обновлено 23 ноября 2025 в 13:57
18 просмотров

Падарожжа разам з БРПА: сустрэча ў Віцебску

Вучаніца нашай гімназіі, старшыня піянерскай дружыны імя братоў Лізюковых, прыняла ўдзел у Віцебскім піянерскім злёце «Падарожнічаем разам з БРПА».

На злёце сабраліся прадстаўнікі піянерскіх дружын Віцебскай і Гомельскай абласцей, а таксама госці з горада Смаленска. 

Свята пачалося яркім адкрыццём: танцавальнымі нумарамі і выступленнямі старшыняў абласных палат БРПА. Атмасфера была насычаная радасцю і энергіяй.

Сяброўства, гульні і творчасць: дзень піянераў

Удзельнікіпіянерскіх дружын сабраліся разам у Віцебске, каб правесці незабыўны дзень, поўны радасці, адкрыццяў і сяброўскіх усмешак. З самага ранку панавала атмасфера згуртаванасці і пазітыву.

 Майстар-класы сталі крыніцай творчага натхнення. Рамесныя справы, маляванне, выраб сувеніраў — кожны знайшоў занятак па душы. Пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў дзеці не толькі вучыліся новаму, але і адкрывалі ў сабе таленты.

 Жывая камунікацыя паміж дружынамі дапамагла наладзіць новыя знаёмствы, абмяняцца ідэямі і проста добра правесці час. Усе ўдзельнікі адчулі, што яны — частка вялікай, дружнай піянераўскай сям’і.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.