Акцыя супраць курэння ў нашай гімназіі!

Дата: 23 ноября 2025 в 13:57
14 просмотров

 Акцыя супраць курэння ў нашай гімназіі!
Штогод у трэці чацвер лістапада праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная антынікатынавая акцыя, прымеркаваная да Сусветнага Дня некурэння.
У гімназіі праведзена акцыя, прысвечаная здароўю і адмове ад курэння!
Нашы вучні праявілі крэатыўнасць і актыўнасць, напісаўшы натхняльныя фразы, якія заклікаюць да здаровага ладу жыцця і адмовы ад шкодных звычак.
Кожная фраза - гэта крок да ўсведамлення важнасці клопату аб сваім здароўі!  За свае ідэі хлопцы і дзяўчынкі атрымалі салодкія прызы – цукеркі, якія сталі прыемным бонусам за іх удзел.
Разам мы можам зрабіць свет лепшым і здаравейшым! 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.