У гімназіі адбылася сустрэча бацькоў з педагогамi сацыяльнымi і педагогамi -псіхолагамi

Дата: 23 ноября 2025 в 14:03
15 просмотров

Кожнае дзіця павінна быць шчаслівым — і гэта залежыць ад дарослых!
Пад такім дэвізам у гімназіі адбылася сустрэча бацькоў з педагогамi сацыяльнымi і педагогамi -псіхолагамi. 
 Асноўныя напрамкі прафілактыкі, абмеркаваныя на сустрэчы:
Лічбавая гігіена — фарміраванне культуры бяспечнага і разумнага выкарыстання гаджэтаў і інтэрнэту.
Палавая недатыкальнасць — выхаванне павагі да асабістых межаў і ўменне абараняць сябе.

Вэйпы і шкодныя звычкі — інфармаванне пра рызыкі для здароўя і фарміраванне адмоўнага стаўлення да падобных з’яў.
Дракі і агрэсія — развіццё навыкаў мірнага рашэння каныліктаў.
Булінг — прафілактыка траўлі і стварэнне атмасферы падтрымкі і павагі ў калектыве.

 У ходзе гутаркі бацькі атрымалі практычныя рэкамендацыі, як быць уважлівымі да эмацыйнага стану дзяцей, своечасова заўважаць трывожныя сігналы і дапамагаць ім спраўляцца з цяжкасцямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.