У 10 "А" класе адбыўся гастранамічны воркшоп "Science Kitchen"!

Дата: 23 ноября 2025 в 14:24
14 просмотров

Сёння ў 10 "А" класе адбыўся гастранамічны воркшоп "Science Kitchen"!
 Нашы вучні, якія папярэдне падрыхтаваліся, выступілі ў ролі экспертаў. Яны абмяркоўвалі з аднакласнікамі пытанні: "Што важней: калорыі або склад?", "Расліннае vs. жывёлавае малако: хто каго?", "Спартыўнае харчаванне: неабходнасць або маркетынг?».
 Прайшлі цудоўны квест, дзе трэба было разабрацца ў лабірынце пазіцый пра харчаванне. 
Гімназісты вучыліся разлічваць, колькі бялкоў, тлушчаў і вугляводаў патрэбна  арганізму кожны дзень для адчування сябе поўнымі сіл.
Класны кіраўнік падзялілася карыснымі брашурамі з парадамі, якія цяпер кожны з нас можа выкарыстоўваць у паўсядзённым жыцці!
Актыўныя вучні прапанавалі класу супольную ініцыятыву – тыднёвы фота-чэлендж "Свядомая талерка"! 
 Гэта быў сапраўды карысны, інтэрактыўны і веселы досвед!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.