У межах дэкады здаровага харчавання ў 9 «Б» і 9 «В» класах прайшла цікавая і карысная класная гадзіна

Дата: 23 ноября 2025 в 14:29
21 просмотр

 Здаровае харчаванне — гэта па‑сучаснаму! 

У межах дэкады здаровага харчавання ў 9 «Б» і 9 «В» класах прайшла цікавая і карысная класная гадзіна. 

Падчас пазнавальна-віктарыннай гадзіны дзеці актыўна адказвалі на пытанні, спаборнічалі ў ведах пра карысныя прадукты, вітаміны і асновы правільнага рацыёну.

Вынікам сумеснай працы стала стварэнне памяткі «Правілы здаровага харчавання для падлетка». У ёй навучэнцы сабралі самыя важныя парады: пра рэжым харчавання, карысныя сняданкі і ўплыў садавіны і гародніны на арганізм. Такія веды дапамогуць рабіць разумны выбар кожны дзень.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.