У рамках цыкла ўрачыстых мерапрыемстваў вучні гімназіі усклалі кветкі ў мемарыяльным музеі братоў Лізюковых

Дата: 30 ноября 2025 в 12:04
10 просмотров

У сценах гімназіі №36 г. Гомеля свята шануюць памяць герояў, якія аддалі свае жыцці дзеля свабоды і міру на нашай зямлі. 
✅Памяць пра іх подзвіг жыве ў сэрцах вучняў і настаўнікаў, становіцца асновай патрыятычнага выхавання і гонару за сваю Радзіму.

✅У рамках цыкла ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 82-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, вучні гімназіі усклалі кветкі ў мемарыяльным музеі братоў Лізюковых. 
✅Гэтая сустрэча дала магчымасць гімназістам дакрануцца да жывой гісторыі, убачыць экспанаты, якія сведчаць пра мужнасць і стойкасць нашых землякоў, і яшчэ раз усвядоміць значнасць подзвігу, які будзе жыць у памяці пакаленняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.