Згуртаванне праз дабрыню: цёплыя абдымкі»

Дата: 30 ноября 2025 в 13:39
10 просмотров

Згуртаванне праз дабрыню: цёплыя абдымкі»

▶️Педагог сацыяльны Панчанка І. А. правяла для вучняў 5 класаў мерапрыемства з мэтай фарміравання добразычлівага і адкрытага ўзаемадзеяння ў класе, стварэння спрыяльнага псіхалагічнага клімату і ўмацавання калектыўных сувязяў, а таксама з мэтай зніжэння эмацыйнага напружання.

✅Падчас гульні хлопцы выцягвалі карткі з нескладанымі, але значнымі заданнямі – напрыклад, «абнімі таго, хто сёння шчаслівы» або «абнімі таго, хто добра малюе». Гэтыя простыя дзеянні падахвочвалі вучняў праяўляць увагу, клопат і падзяку ў адносінах адзін да аднаго.

✅Гульня прайшла ў лёгкай, нязмушанай форме, але яе эфект аказаўся адчувальным: дзеці не толькі павесяліліся, але і зрабілі важны крок да стварэння дружнага, згуртаванага класа, звярнулі ўвагу на добрыя якасці аднакласнікаў.

✅Мерапрыемства адбылося ў рамках агульнагімназічнай акцыі «Ні дня без добрага дзеяння», што яшчэ раз падкрэсліла значнасць дабрыні і ўзаемнай падтрымкі ў школьным жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.