Пасяджэнне Папячыцельскага савета гімназіі

Дата: 30 ноября 2025 в 15:27
11 просмотров

 Сёння адбылося пасяджэнне Папячыцельскага савета гімназіі. З прадстаўнікамі бацькоўскай грамадскасці ад кожнага класа Алена Аляксееўна Бярыдзэ вяла канструктыўную размову. Разглядаліся пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, узроўню навучанасці, адаптацыі 1‑га і 5‑га класаў, а таксама матэрыяльна‑тэхнічнай базы гімназіі.

▶️ Акрамя гэтага, былі агучаны праблемныя пытанні і сумесна вызначаныя шляхі іх вырашэння. Вызначаны планамерныя дзеянні, накіраваныя на развіццё цеснага супрацоўніцтва з бацькамі і выпрацоўку наступных крокаў для далейшага прагрэсу ўстановы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.