ШАГ 27.11.2025

Дата: 30 ноября 2025 в 15:50
12 просмотров

Сёння ў гімназіі адбыўся інфармацыйны ўрок у рамках рэспубліканскага праекта «ШАГ».

✅Тэмай інфармацыйнага часу стала:
«Быць годным грамадзянінам Рэспублікі Беларусь?? — значыць граматна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі».

 На сустрэчу быў запрошаны госць — інспектар ІДН СОВД г. Гомеля Яруціч Сяргей Фёдаравіч. Ён падзяліўся сваімі ведамі і практычным досведам, звязаным з выкананнем законаў і правілаў, а таксама падкрэсліў важнасць адказнага стаўлення да ўласных абавязкаў і грамадзянскай пазіцыі.

 Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, павагі да сваёй дзяржавы і разумення таго, што правы і абавязкі — гэта аснова гарманічнага жыцця ў грамадстве.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.