У памятны дзень больш за 50 вучняў 4-х класаў былі прыняты ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.

Дата: 30 ноября 2025 в 15:57
11 просмотров

Сёння ў гімназіі прайшло ўрачыстае мерапрыемства ў рамках цыкла падзей, прысвечаных 82-й гадавіне вызвалення Гомеля ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У гэты памятны дзень больш за 50 вучняў 4-х класаў былі прыняты ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.  Цырымонія прыняцця ў піянеры стала важным і хвалюючым момантам для дзяцей, іх бацькоў і педагогаў. Новыя піянеры далі абяцанне быць вернымі сваёй Радзіме, паважаць старэйшых, дапамагаць сябрам і сумленна вучыцца. Мерапрыемства не толькі падкрэсліла значнасць гістарычнай даты, але і садзейнічала выхаванню ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, павагі да подзвігу народа і гатоўнасці працягваць традыцыі піянерскага руху

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.