Наша гімназія прыняла ўдзел у міжнародным круглым стале

Дата: 30 ноября 2025 в 16:56
18 просмотров

Сёння наша гімназія прыняла ўдзел у міжнародным круглым стале. 

Настаўніца англійскай мовы Карцель В. М. прыняла ўдзел у міжнародным круглым стале «Праблемы сучаснай адукацыі на тэрыторыі расійска-беларускага памежжа», які праходзіў на базе фiлiала Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акадэміка І. Р. Пятроўскага????
✅Мерапрыемства сабрала прадстаўнікоў педагагічнай супольнасці абодвух краін для абмеркавання актуальных пытанняў і пошуку супольных рашэнняў у сферы адукацыі 
✅Вольга Мікалаеўна  выступіла з дакладам на тэму «Выкарыстанне каўчынгавых інструментаў у адукацыі». У сваім выступленні яна падзялілася вопытам укаранення сучасных педагагічных падыходаў, накіраваных на раскрыццё патэнцыялу кожнага вучня. 
Удзел у такіх мерапрыемствах спрыяе абмену перадавым вопытам, умацаванню міжнародных сувязяў і павышэнню якасці адукацыі ў рэгіёне

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.