Актывісты піянерскай дружыны нашай гімназіі прынялі ўдзел у анлайн-сустрэчы ў рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды»

Дата: 30 ноября 2025 в 17:24
12 просмотров

Актывісты піянерскай дружыны нашай гімназіі прынялі ўдзел у анлайн-сустрэчы ў рамках дабрачыннай акцыі «Цуды на Каляды» 

Падчас сустрэчы рабяты абмеркавалі, што значыць быць сапраўдным цімураўцам у сучасным свеце, стварылі ўласны вобраз чалавека, які заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу, шануе традыцыі і нясе адказнасць за свае ўчынкі.

Асобная ўвага была нададзена галоўным напрамкам дзейнасці цімураўцаў:

• сацыяльная падтрымка і дапамога тым, хто мае патрэбу;
• патрыятычныя акцыі ?? і захаванне памяці пра герояў;
• экалагічныя справы і клопат пра прыроду;
• культурныя і творчыя праекты, што аб’ядноўваюць людзей.

У завяршэнне сустрэчы рабяты стварылі ўласны плакат, які стаў сімвалам адзінства, дабрыні  і актыўнай пазіцыі моладзі нашай гімназіі 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.