Наведванне Дзяржаўнай установы «Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі»

Дата: 7 декабря 2025 в 00:21
12 просмотров

Сёння ў Сусветны дзень інвалідаў выхаваўчая частка педагагічнага складу гімназіі разам з актывістамі валанцёрскага атрада «ДАР» наведалі Дзяржаўную ўстанову «Гомельскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Шчаслівыя ўсмешкі».

Мэта сустрэчы — падтрымаць выхаванцаў пансіяната, падарыць ім увагу, цеплыню і добры настрой. Валанцёры падрыхтавалі невялікія падарункі. Атмасфера была напоўнена радасцю і ўзаемным разуменнем, а дзіцячыя ўсмешкі сталі лепшым доказам таго, што дабрыня і клопат аб’ядноўваюць людзей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.