ХХІІІ Мележаўскія чытанні ў гімназіі №36 імя І.Мележа: цырымонія адкрыцця

Дата: 14 декабря 2025 в 12:44
51 просмотр

ХХІІІ Мележаўскія чытанні ў гімназіі №36 імя І.Мележа: жывыя ніці традыцый

Асноўнай канвой трыўмфальнай цырымоніі адкрыцця стала тэма ніцей непарыўных традыцый. 
Сімвалічны пралог перад гледачоў ёсцьца чатыры воплецкі: НАРОД з яго неперададзенай мовай і песнямі, САДРУЖНАСЦЬ з брацкімі народамі, ПАМЯЦЬ пра герояў і РАДЗІМА, якую ўвасабляе настаўніца – яе цёплыя далоні і мірнае неба. Ідэяй і ажыццяўленнем свята кіраваў былы вучань, студэнт БДУКМ Вынар Мацвей Русланавіч. Захапляльнымі танцамі і спевамі артысты напаўнялі залу пачуццём прыгажосці, гонару і непарыўнай сувязі пакаленняў. Сімвалічна было і тое, што мерапрыества вялі вучаніца гімназіі Сычова Аліна і выпускнік гімназіі Літвінчук Цімур.
Чытанні прайшлі – традыцыя жыве! 

У Мележаўскіх чытаннях ўзялі ўдзел юныя таленты не толькі з усіх кутоў Гомельшчыны — ад Жлобіна да Нароўлі, ад Турава да Веткі, — але і нашы дарагія госці з гарадоў-сяброў: Баранавічаў і Пінска.

І асабліва ўрачыстым момантам стаў удзел нашых верных сяброў з глыбокай Расіі: вучняў школы №132 імя Героя Савецкага Саюза Г.П. Губанава з горада-героя Самара, сярэдняй школы №35 імя А.Д. Бязкроўнага і адукацыйнага цэнтра “Флагман” з г. Адзінцова.
Гэта больш чым конкурс. Гэта — моцны і яскравы доказ таго, што культура і памяць не ведаюць меж. Сапраўдная садружнасць, калі сэрцы б’юцца ў адным рытме пад адным мірным небам, — вось што ператварае такія сустрэчы ў жывую сілу, здольную захаваць нашу агульную гісторыю і роднае слова для будучых пакаленняў.

Мы адмыслова хочам падзякаваць нашых верных партнёраў, чыя падтрымка робіць гэтыя традыцыйныя сустрэчы магчымымі:
✅ Гомельскаму абласному аддзяленню “Беларускага фонду міру” (старшыня – Ілля Віктаравіч Беленькі) за ўвагу да моладзі і пашырэнне культурнага дыялогу.
✅ Гомельскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” (намеснік старшыні – Наталля Людзвігаўна Мамрукова) за садзейнічанне ў захаванні традыцый і грамадзянскага выхавання.
Іх дапамога — гэта не толькі матэрыяльная падтрымка, але і важны сімвал таго, што справа роднага слова, міру і адзінства знаходзіць водгук у грамадстве. 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.