Пазнавальная сустрэча з вучнямі, падчас якой была арганізавана беседа пра работу кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі ў Беларусі — па нумары 133

Дата: 17 декабря 2025 в 21:08
15 просмотров

У гімназіі адбылася пазнавальная сустрэча з вучнямі, падчас якой была арганізавана беседа пра работу кругласутачнай службы экстранай псіхалагічнай дапамогі ў Беларусі — па нумары 133.
✅  служба працуе для кожнага, хто апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі і мае патрэбу ў падтрымцы. Вучням распавялі пра тое, як можна звярнуцца па дапамогу, якія пытанні абмяркоўваюцца з псіхолагамі, а таксама чаму важна не баяцца шукаць падтрымку.

✅Асаблівая ўвага была звернута на тое, што тэлефон 133 даступны круглыя суткі, бясплатна і ананімна. Такая інфармацыя стала важным напамінам для гімназістаў пра тое, што ў цяжкія моманты яны не застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.