Цыкл навагодніх ранішнікаў для вучняў 1- 4 класаў пад назвай «Навагоднія прыгоды ў краіну зімовых цудаў разам з Машай»

Дата: 29 декабря 2025 в 15:15
12 просмотров

Навагоднія ранішнікі ў гімназіі

У нашай гімназіі распачаўся цыкл навагодніх ранішнікаў для вучняў 1- 4 класаў пад назвай «Навагоднія прыгоды ў краіну зімовых цудаў разам з Машай».

Святочная праграма праходзіць у атмасферы казкі і чараўніцтва. Дзецi разам з Машай трапляюць у чароўную краіну, дзе іх чакаюць займальныя гульні, песні, танцы і сюрпрызы ад Дзеда Мароза і Снягуркі.

Мерапрыемствы не толькі дораць дзецям радасць і святочны настрой, але і развіваюць творчыя здольнасці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.