Чароўны мюзікл у гімназіі

Дата: 29 декабря 2025 в 15:23
11 просмотров

Чароўны мюзікл у гімназіі

У перадсвяточныя дні актавая зала гімназіі ператварылася ў сапраўдную сцэну цудаў. Гледачы сталі сведкамі феерычнай музычнай пастаноўкі «Баба Яга ратуе Новы год, або як шкодна не слухаць старэйшых», якая выбухнула ў зале бурай эмоцый і апладысментаў.

На сцэне блішчэлі вучні 5–7 класаў: іх акцёрская гульня была настолькі жывая і шчырая, што кожны глядач нібыта сам апынуўся ў казцы.
А танцавальныя нумары — яркія, дынамічныя, напоўненыя энергіяй — ператварылі спектакль у сапраўднае свята мастацтва.

 Дырэктар гімназіі Алена Аляксееуна разам з усімі гледачамі выказала вялікую падзяку дзецям-артыстам, рэжысёру Хазеевай К. М. і манцёру-аператару Чарнову М. А., дзякуючы якім казка ажыла і падарыла ўсім незабыўныя ўражанні.

 Мюзікл «залётаў на ўра» і стаў не проста прадстаўленнем, а сапраўдным навагоднім цудам, якое аб’яднала дзяцей, педагогаў і бацькоў у адзіным парыве радасці і натхнення.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.