У гімназіі прайшлі класныя гадзіны ў напярэдадні  зімовых канікул

Дата: 29 декабря 2025 в 15:41
11 просмотров

Класныя гадзіны ў гімназіі

▶️ У гімназіі прайшлі класныя гадзіны ў напярэдадні  зімовых канікул. На сустрэчах абмяркоўвалі важныя пытанні, якія датычацца бяспекі і адказных паводзін вучняў.

✅Асноўная ўвага была звернута на рэспубліканскую пажарна-прафілактычную акцыю «За бяспеку разам», якая накіравана на папярэджанне пажараў і гібелі людзей у жыллёвым фондзе.
✅Вучні пазнаёміліся з небяспекай такіх захапленняў, як руфінг, дыгерства і сталкерства, якія могуць прывесці да сур’ёзных траўмаў і пагрозы жыццю.
✅Таксама была праведзена гутарка ў рамках рэспубліканскай акцыі «У Новы год без правапарушэнняў», падчас якой школьнікам нагадалі пра неабходнасць выконваць закон, быць уважлівымі і адказнымі ў святочны перыяд.

Такія класныя гадзіны спрыяюць фарміраванню ў вучняў культуры бяспечных паводзін, павагі да закона і адказнасці за ўласныя ўчынкі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.