Конкурс на лепшае ўпрыгожванне кабінета

Дата: 29 декабря 2025 в 15:54
13 просмотров

Конкурс на лепшае ўпрыгожванне кабінета
У нашай гімназіі быў абвешчаны конкурс на лепшае ўпрыгожванне кабінета да навагодніх святаў. І вучні, і бацькі адказна паставіліся да гэтай ідэі. Кабінеты ператварыліся ў сапраўдныя святочныя прасторы: яны былі аздоблены яркімі гірляндамі, прыгожымі ялінкамі і арыгінальнымі фотазонамі

Кожны клас атрымаў сваю асаблівую атмасферу, а гімназія напоўнілася радасцю і чаканнем свята. Конкурс стаў не толькі спаборніцтвам, але і добрай традыцыяй, якая аб’яднала дзяцей і дарослых у агульнай творчасці.
ВIНШУЕМ З ПЕРАМОГАЙ
2 «В», 2 «Б», 3 «В», 7 «В» класы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.