30.12.2025 «Сузор’е»: дзень правілаў, хуткасці і кніг!

Дата: 5 января в 13:51, Обновлено 5 января в 14:15
19 просмотров

30.12.2025 «Сузор’е»: дзень правілаў, хуткасці і кніг! 

Сябры, наш сённяшні дзень у лагеры «Сузор’е» быў надзвычай насычаным і карысным!

 Раніца пачалася з бадзёрай зарадкі, каб прачнуцца і зарадзіцца энергіяй.

Бяспека — асноўнае! Да нас прыйшлі госці:

▪️ Ратавальнікі АСВОД расказалі, як трэба сябе весці каля вады і на лёдзе.

▪️ Інспектар ДАІ нагадаў правілы дарожнага руху, а таксама правы і абавязкі пешаходаў.

 Прагулка падарыла мора эмоцый! Снег зіхацеў на сонцы, і вучні паспелі наляпіць не адзін снежак.

 Спартыўны азарт!Адбыліся вясёлыя эстафеты паміж атрадамі. Было горача, нягледзячы на снег за акном! Усе змагаліся за перамогу і падтрымлівалі адзін аднаго.

 Пакуль першы атрад адпачываў, другі адправіўся ў захапляльнае падарожжа — у філіял №2 сеткі публічных бібліятэк Гомеля. Дзеці пагрузіліся ў гісторыю і культуру на інтэрактыўнай экскурсіі «Вяртанне да вытокаў». Гэта было пазнавальна і вельмі цікава!

Вось такі разнастайны і яркі дзень за плячыма! 



Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.