Трэнінг «Свет маіх пачуццяў» для пяцікласнікаў

Дата: 6 января в 14:41
15 просмотров

Трэнінг «Свет маіх пачуццяў» для пяцікласнікаў.
У гімназіі прайшоў незвычайны трэнінг па самапазнанні для вучняў 5-х класаў пад назвай «Свет маіх пачуццяў». 
Дзеці адправіліся ў захапляльнае падарожжа ўнутр сябе, каб лепш зразумець свае эмоцыі і навучыцца творча іх выяўляць. 
Трэнінг дапамог дзецям усвядоміць, што эмоцыі — гэта багацце, якое можна выказаць праз творчасць. Ён стаў крокам да развіцця эмацыянальнай граматнасці, умення разумець сябе і іншых.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.