Вучні 4-х класаў прынялі ўдзел у віктарыне «Дарожны дазор», якая прайшла на прадпрыемстве «Гомельаблаўтатранс»

Дата: 6 января в 14:51
12 просмотров

Сёння вучні 4-х класаў гімназіі №36 прынялі ўдзел у віктарыне «Дарожны дазор», якая прайшла на прадпрыемстве «Гомельаблаўтатранс».

▶️Мерапрыемства было прысвечана правілам дарожнага руху і бяспецы на дарогах. Дзеці ў займальнай форме паўтарылі асноўныя правілы паводзін пешаходаў і пасажыраў, адказвалі на пытанні, удзельнічалі ў конкурсах і практычных заданнях.

✅Віктарына дапамагла замацаваць веды па бяспецы дарожнага руху, развіць уважлівасць і адказнасць. Асаблівая ўвага была нададзена фарміраванню культуры бяспечных паводзін на вуліцы і ў транспарце.

✅Такія сустрэчы спрыяюць выхаванню ў вучняў асцярожнасці, дысцыпліны і павагі да правілаў дарожнага руху

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.