У 9-м классе прайшла асаблівая класная гадзіна пад назвай «Жыццю – ДА!»

Дата: 10 января в 23:15
25 просмотров

Дзень, калі мы скажам жыццю: «Да!»

✅У 9-м классе прайшла асаблівая класная гадзіна пад назвай «Жыццю – ДА!». Гэта была сустрэча-размова не пра ўрокі і ацэнкі, а пра самае важнае – пра наша жыццё, яго сэнс і поўнату.

✅Вучні адкрыта гаварылі пра тое, што напаўняе іх дні радасцю, сэнсам і энергіяй. Сяброўства, сям’я, хобі, дасягненні, планы на будучыню – кожны назваў сваё і пачуў іншых. 
✅Адна з самых важных часткай сустрэчы была прысвечана таму, як падтрымаць сябра, калі яму цяжка. Вучні склалі памятку дапамогі, у якой занатавалі простыя, але вельмі значныя правілы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.