Прафілактычная гутарка з інспектарам ІСН Яруціч С.

Дата: 18 января в 19:45
13 просмотров

Прафілактыка — шлях да бяспекі
✅Сёння, 13 студзеня 2026 года, для вучняў 6–7 класаў прайшла важная сустрэча. Школу наведаў інспектар ІСН (інспекцыі па справах непаўналетніх) Яруціч С.
✅Падчас прафілактычнай гутаркі госць падрабязна растлумачыў падлеткам, што такое хуліганскія паводзіны і якія наступствы яны могуць мець. ✅Асаблівая ўвага была ўдзелена адказнасці за парушэнне грамадскага парадку. Інспектар прывёў прыклады з практыкі і адказаў на пытанні вучняў, нагадаўшы, што кожны ўчынак вызначае нашу будучыню.
✅Сустрэча атрымалася змястоўнай і карыснай. Спадзяемся, што атрыманыя веды дапамогуць дзецям зрабіць правільны выбар у складаных сітуацыях!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.