Захоўваем традыцыі продкаў: Каляды ў гімназіі

Дата: 18 января в 19:49
15 просмотров

Захоўваем традыцыі продкаў: Каляды ў гімназіі
✅Шчодры вечар — асаблівы час для нашых гімназістаў! На Стары ✅Новы год навучэнцы ў каларытных народных строях адправіліся калядаваць, каб павіншаваць усіх са святам і нагадаць пра багатую культурную спадчыну Беларусі.??
✅З традыцыйнай зоркай і галоўным персанажам — вясёлай Казой — хлопцы і дзяўчаты прайшлі , спяваючы старажытныя шчадроўкі. Гучныя песні, пажаданні дабрабыту і здароўя стварылі сапраўдную атмасферу народнага гуляння.
Захоўваючы такія звычаі, мы не проста забаўляемся, але і паказваем: нашы карані жывуць у сэрцах маладога пакалення. Шчодрага ўсім лета!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.