Вучні і педагогі гімназіі прынялі ўдзел у цырымоніі закрыцця ІІІ этапу Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, якая прайшла ў Гомельскім кулінарным каледжы

Дата: 18 января в 20:05
18 просмотров

Вучні і педагогі гімназіі прынялі ўдзел у цырымоніі закрыцця ІІІ этапу Рэспубліканскай алімпіяды па біялогіі, якая прайшла ў Гомельскім кулінарным каледжы. 

 Мы выступілі ў ролі вядучых, стварыўшы цёплую, урачыстую і прафесійную атмасферу. Упэўненасць, выразная мова і сцэнічная культура надалі цырымоніі асаблівы шарм і зрабілі яе па-сапраўднаму запамінальнай.

Выступленне Алісы і Арсенія надалі цырымоніі атмасферу ўрачыстасці і палёту

Гэта стала прыемнай і адказнай місіяй — аддаць пашану тым, хто праявіў сябе ў складаных інтэлектуальных выпрабаваннях і паказаў высокі ўзровень ведаў па біялогіі.

Такія мерапрыемствы — гэта не толькі пра вынікі, але і пра супольнасць, супрацоўніцтва і падтрымку паміж навучальнымі ўстановамі 
Мы ганарымся нашымі вучнямі, іх актыўнасцю, творчым падыходам і ўменнем годна прадстаўляць гімназію на рэгіянальных падзеях.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.