У нашай гімназіі прайшлі бацькоўскія сходы ў новай форме, дзе бацькі мелі магчымасць прыняць удзел разам з дзецьмі

Дата: 23 января в 22:30, Обновлено 23 января в 22:41
18 просмотров

Сёння ў нашай гімназіі прайшлі бацькоўскія сходы ў новай форме, дзе бацькі мелі магчымасць прыняць удзел разам з дзецьмі. 
✅Мерапрыемства было прысвечана важным тэмам, якія закранаюць сучасную моладзь.
✅Сацыяльныя педагогі правялі прафілактычныя размовы аб актуальных праблемах, такіх як сталкерства, диггерства і руффінг. Гэтыя тэмы выклікалі шмат пытанняў і зацікаўленасці, бо з імі сутыкаюцца многія падлеткі ў сучасным свеце.
✅Педагог-псіхолаг таксама падзялілася важнай інфармацыяй аб селфхарме і прадаставіла рэкамендацыі па псіхалагічнай падтрымцы падлеткаў. Гэтая тэма была асабліва важнай, бо падлеткі адчуваюць шмат стрэсу і патрэбуюць падтрымкі ад бацькоў і адзін аднаго.
✅Інспектар ІДН Ярутыч С.Ф. расказаў аб праблемах цифровай бяспекі, падкрэсліўшы важнасць асцярожнасці ў інтэрнэце. 
✅Спадзяемся, што такія сустрэчы будуць праводзіцца і ў будучым, каб забяспечыць бяспечнае і здаровае асяроддзе для нашых дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.