Адкрыты ўрок па літаратурным чытанні для вучняў другога класа. Яго тэмай стаў чароўны “Свет беларускіх казак”

Дата: 23 января в 22:43, Обновлено 23 января в 22:46
15 просмотров

Сёння ў нашай гімназіі адбыўся асаблівы ўрок — адкрыты ўрок па літаратурным чытанні для вучняў другога класа. Яго тэмай стаў чароўны “Свет беларускіх казак”. Мэтай было не толькі пазнаёміць дзяцей са скарбам народнай творчасці, але і развіваць іх фантазію, павагу да мовы і культуры роднага краю.
Урок прайшоў у цёплай і творчай атмасферы. Вучні не толькі паглыбілі веды пра беларускія казах, але і яскрава праявілі сваю цікавасць да роднай мовы, фантазію і ўменне працаваць разам. Такія сустрэчы з нацыянальнай культурай з маладых гадоў выхоўваюць у дзяцей пачуццё прыналежнасці да свайго народа, павагу да яго традыцый і любов да роднага слова.

Адкрыты ўрок стаў яскравым сведчаннем таго, што беларуская казка — гэта жывая крыніца мудрасці, дабраты і невычэрпнага натхнення для маладых пакаленняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.