У гімназіі адбыўся практычны майстар-клас для настаўнікаў на актуальную тэму: «Штучны інтэлект ў адукацыйным працэсе: ад тэорыі да эфектыўнай практыкі»

Дата: 26 января в 22:51
27 просмотров

Сёння ў гімназіі адбыўся практычны майстар-клас для настаўнікаў на актуальную тэму: «Штучны інтэлект ў адукацыйным працэсе: ад тэорыі да эфектыўнай практыкі».
Удзельнікі не толькі пачулі тэорыю, але і на практыцы, за камп’ютарамі, апрабавалі розныя інструменты, платформы для стварэння індывідуальных трэкаў. 
Настаўнікі атрымалі падборку канкрэтных прыкладаў запытаў для сваіх прадметаў – ад літаратуры і гісторыі да матэматыкі і моў.
Майстар-клас стаў працоўнай пляцоўкай для дыялогу. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што штучны інтэлект не замяняе настаўніка і не робіць за яго ўсю працу, але становіцца магутным саюзнікам для асабістага развіцця, аўтаматызацыі руцінных задач і адкрыцця новых метадаў пазнання.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.