Інтэлектуальная гульня «Самы адукаваны» для вучняў паралелі 5-х класаў

Дата: 26 января в 23:02
16 просмотров

Сёння ў актавай зале гімназіі адбылося захапляльнае мерапрыемства — інтэлектуальная гульня «Самы адукаваны» для вучняў паралелі 5-х класаў.
Вучні паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, уменне хутка арыентавацца ў розных галінах ведаў і працаваць ва ўмовах абмежаванага часу.

Мы віншуем пераможцаў і ганарымся кожным удзельнікам! Такія сустрэчы дапамагаюць дзецям раскрыць свой патэнцыял і натхняюць на новыя поспехі ў вучобе.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.