Гаджэт — не, рух — так! Піянеры правялі актыўныя перапынкі для вучняў малодшых класаў

Дата: 1 февраля в 14:37
8 просмотров

Гаджэт — не, рух — так! Піянеры правялі актыўныя перапынкі для вучняў малодшых класаў
✅Сёння ў нашай гімназіі было асабліва шумна, весела і дынамічна. У межах агульнарэспубліканскай акцыі «ГаджэтНет» піянеры-актывісты арганізавалі для вучняў малодшых класаў «актыўныя перапынкі».
✅Галоўная мэта ініцыятывы — паказаць дзецям, што адпачываць ад заняткаў можна цікава і карысна без мабільных тэлефонаў і планшэтаў. Замест экранаў гаджэтаў хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі рухомыя гульні, займальныя флэшмобы і вясёлыя спаборніцтвы на спрыт і кемлівасць.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.