Навучэнцы 8-х класаў нашай гімназіі наведалі абласную бібліятэку імя У.І. Леніна, дзе сталі гледачамі спектакля «Званочак мой стэпавы...».

Дата: 1 февраля в 14:56
8 просмотров

Памяць, якая жыве ў сэрцах: васьмікласнікі наведалі спектакль пра вайну 
Навучэнцы 8-х класаў нашай гімназіі наведалі абласную бібліятэку імя У.І. Леніна, дзе сталі гледачамі спектакля «Званочак мой стэпавы...». 
✅Гэта пастаноўка — глыбокае адлюстраванне падзей Вялікай Айчыннай вайны, тых страшных выпрабаванняў, якія павінен памятаць кожны з нас.
✅Рабяты з заміраннем сэрца сачылі за цудоўнай гульнёй акцёраў. На сцэне разгортвалася сапраўднае жыццё: з яго любоўю і здрадай, горам і нязгаснай надзеяй. 
✅Эмоцыі настолькі захапілі школьнікаў, што ў канцы прадстаўлення многія не змаглі стрымаць слёз.
✅Гэты паход у тэатр стаў для падлеткаў не проста культурным мерапрыемствам, а сапраўдным урокам мужнасці і чалавечнасці, які дапамог адчуць цану мірнага неба.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.