Адкрыты ўрок ў 1 "А" класе на тэму: "Рашэнне задач на параўнанне"

Дата: 1 февраля в 15:02
10 просмотров

Працягваецца фестываль настаўнікаў пачатковых класаў. 

На ўроку вучні 1А класа замацоўвалі веды па тэме "Рашэнне задач на параўнанне". Галоўнай мэтай было навучыць дзяцей правільна вызначаць, дзе ва ўмове задачы хаваюцца дзеянні "больш" або "менш", і выбіраць адпаведную арыфметычную дзею. 
✅Работа праходзіла ў цікавай і даступнай форме з выкарыстаннем ігравых прыёмаў, наглядных дапаможнікаў (малюнкі, прадметныя карцінкі) і інтэрактыўных заданняў. Дзеці актыўна працавалі з вучэбнымі сітуацыямі, самастойна складалі ўмовы простых задач па ілюстрацыі.

Большасць вучняў паказалі добрае разуменне прынцыпу параўнання. 
Урок спрыяў развіццю лагічнага мыслення, увагі і матэматычнай мовы першакласнікаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.