Закрыццё цыклу мерапрыемстваў у рамках праекта «Сузор'е талентаў»

Дата: 1 февраля в 15:05
15 просмотров

Сёння ў нас адбылося яркае і творчае закрыццё цыклу мерапрыемстваў у рамках праекта «Сузор'е талентаў». 
Вучні гімназіі здзівілі ўсіх сваімі шматлікімі танцамі, якія выдзяляліся як энергетыкай, так і майстэрствам. Асаблівую ўвагу прыцягнулі выступленні ў арыгінальных жанрах, дзе творчасць і фантазія дзяцей паказалі, на што яны здольны

Сцэна напоўнілася талентамі, смехам і шчырымі эмоцыямі, а падтрымка гледачоў была сапраўдным натхненнем для юных артыстаў.
Закрыццё праекта стала не толькі святам мастацтва, але і магчымасцю для вучняў прадэманстраваць свае здольнасці і падзяліцца творчымі ідэямі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.