У гімназіі прайшоў Вечар сустрэчы выпускнікоў!

Дата: 12 февраля в 23:22
12 просмотров

Сустрэча праз гады: у гімназіі прайшоў Вечар сустрэчы выпускнікоў!

Сёння сцены нашай роднай гімназіі зноў напоўніліся звонкім смехам і цёплымі ўспамінамі — у нас адбыўся доўгачаканы Вечар сустрэчы выпускнікоў. Гэта быў не проста вечар, а сапраўднае падарожжа ў самае бесклапотнае і шчаслівае падарожжа пад назвай «Дзяцінства».

Праграма была насычанай і вельмі душэўнай:
Выпускнікі розных гадоў зноў адчулі сябе вучнямі, з азартам успамінаючы школьную праграму і адказваючы на каверзныя пытанні настаўнікаў.

Музычныя паўзы аб’ядналі ўсіх: госці разам спявалі любімыя песні і кружыліся ў танцах, як калісьці на школьных дыскатэках

Самым прыемным момантам стала ўзнагароджанне: самыя актыўныя і адданыя школе выпускнікі атрымалі ганаровыя медалі ў розных намінацыях.

Гэтая сустрэча паказала, што колькі б гадоў ні прайшло, школьнае братэрства застаецца моцным, а дзверы гімназіі заўсёды адчынены для тых, хто тут вучыўся.

Дзякуй усім, хто завітаў на агеньчык! Да новых сустрэч, дарагія нашы выпускнікі!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.