Вучні 9 і 10 класаў, што знаходзяцца ў ДРАЦ «Пціч», наведалі Музей прыроды ў Ляскавічах.

Дата: 12 февраля в 23:30
10 просмотров

Вучні 9 і 10 класаў, што знаходзяцца ў ДРАЦ «Пціч», наведалі Музей прыроды ў Ляскавічах.

✅Вучні здзейснілі цікавую і пазнавальную паездку ў аграгарадок Ляскавічы. Галоўнай мэтай падарожжа стаў сучасны музей прыроды  Палесся.

✅Экскурсія пакінула ў дзяцей вялікія ўражанні! Музей і сапраўды ўнікальны. 
Дзеці ўбачылі ўсе «каліткі» Палескага краю: лясы, балоты, рэкі, лугі. Вялікая калекцыя птушак і звяроў, у тым ліку велізарны зубр, была разгледжана да драбніц.

✅Такія мерапрыемствы — выдатны спосаб злучыць адпачынак з развіццём і пашырэннем кругагляду дзяцей.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.