Рады БРСМ папоўніліся новымі імёнамі: урачыстасць у Дзень юнага героя-антыфашыста

Дата: 12 февраля в 23:31
11 просмотров

Рады БРСМ папоўніліся новымі імёнамі: урачыстасць у Дзень юнага героя-антыфашыста
✅Сённяшні дзень стаў асаблівым для нашай гімназіі. У межах месячніка грамадзянска-патрыятычнага выхавання прайшла знакавая падзея: больш за 50 гімназістаў сталі членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
✅Сімвалічна, што ўрачыстая цырымонія была прымеркавана да Дня юнага героя-антыфашыста. 
✅Атрыманне маладзёжных білетаў у такі дзень — гэта знак пашаны да тых, хто ў юным узросце змагаўся за мірнае неба, і абяцанне сучаснай моладзі быць годнымі пераемнікамі сваіх прадзедаў.

Наперадзе — новыя праекты, добрыя справы і сумесныя перамогі на карысць роднай краіны.
Будзь з намі! Будзь у камандзе БРСМ!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.