Сёння ў нашай гімназіі прайшоў інформ-дайджэст, прысвечаны 105-годдзю з Дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа

Дата: 16 февраля в 23:26
15 просмотров

Сёння ў нашай гімназіі прайшоў інформ-дайджэст, прысвечаны 105-годдзю з Дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Творчая сустрэча мела сімвалічную назву — «Ён жыў лёсам людзей на балоце».

Вучні паглыбіліся ў свет знакамітай Палескай хронікі, абмеркавалі вобразы герояў раманаў «Людзі на балоце», «Подых навальніцы» і «Завеі, снежань». 

Інфарм-дайджэст стаў не толькі ўрокам літаратуры, але і ўрокам памяці, які нагадаў маладым пакаленням, што сапраўдны пісьменнік заўсёды жыве тымі ж клопатамі, што і яго народ.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.