Раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі – 2026»

Дата: 21 февраля в 20:51
9 просмотров

Бяспека — гэта стыль жыцця: гімназісты прынялі ўдзел у раённым этапе конкурсу «Школа бяспекі – 2026»
✅Сёння, 17 лютага 2026 года, на базе ДУА «Гімназія № 51 г. Гомеля» прайшоў раённы этап рэспубліканскага конкурсу «Школа бяспекі – 2026».
✅Інтэлектуальнае спаборніцтва сабрала лепшых знатакоў асноў бяспекі жыццядзейнасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі раёна. 
✅Гімназісты годна прадставілі сваю ўстанову, паказаўшы высокі ўзровень падрыхтоўкі і ўменне хутка арыентавацца ў складаных пытаннях. 
✅Галоўная мэта мерапрыемства — фарміраванне ў моладзі адказнага стаўлення да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных. 
✅Пераможцы раённага этапу прадставяць свой раён на абласным туры спаборніцтваў. ✅Жадаем нашым гімназістам поспехаў і новых перамог

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.